2016 г. – 740 гадоў з пачатку будавання Камянецкай вежы (1276–1288), помніка абарончага дойлідства, унесенага ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь
Камянецкая вежа (летапісная назва «столп камен») – унікальны помнік старажытнага дойлідства сусветнага значэння, узор ваенна-інжынернага мастацтва канца XIII ст. Яна адзіная, якая захавалася з групы так званых валынскіх вежаў і служыла месцам апошняй абароны і ўкрыцця пры нападзе ворага.
Гісторыя вежы цесна звязана з Камянцам, які ўзнік як горад-крэпасць на паўночных межах Уладзіміра-Валынскага княства. Упершыню горад Камянец і вежа ўпамінаюцца ў Іпацьеўскім летапісе ў 1276 годзе, дзе запісана, што валынскі князь Уладзімір Васількавіч, занепакоены частымі набегамі ворагаў на землі яго княства, адправіў свайго градаруба Алексу знайсці месца для пабудовы горада. Алекса з мясцовымі жыхарамі адправіўся ўверх па рацэ Лясной і аблюбаваў стромкі бераг з узвышэннем, дзе і быў узведзены Каменец.
2013 г. – 725 гадоў з часу пабудовы Камянецкай вежы, помніка абарончага дойлідства (паводле Іпацьеўскага летапісу пабудавана паміж 1276–1288 гг.)
Камянецкая вежа, «Столп камен» (летапісная назва) – унікальны старажытны помнік абароннага дойлідства, узор ваенна-інжынернага мастацтва другой паловы XIII ст.